Час вярнуцца

У рамках святкавання 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у кінатэатры «Спадарожнік» (г.Пружаны, вул.Р.Шырмы, 5) адбудзецца паказ ваенна-гістарычнай драмы «Час вярнуцца» («Время вернуться») вытворчасці кінастудыі «Беларусьфільм». Прэм’ера гэтай мастацкай стужкі адбылася 2 мая 2024 года і з поспехам прайшла ва ўсіх кінатэатрах краіны.

Кінафільм апавядае аб гераічнай барацьбе беларускіх партызан і падрыхтоўцы савецкай стратэгічнай аперацыі «Баграціён», падчас якой уся тэрыторыя Беларусі была вызвалена ад нямецкіх акупантаў.

Сеансы з паказам кінастужкі «Час вярнуцца» («Время вернуться») пройдуць:

1 ліпеня ў 15.00 і 17.00,

2 і 3 ліпеня ў 14.00.

Кошт білета 5,40 руб., для вучняў сярэдніх і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў прадугледжана зніжка 50 %.

Запіс для арганізаванага гледача ажыццяўляецца па тэлефонах: 35908, +375292464508.

Запрашаем наведаць кінатэатр «Спадарожнік»!

Добавить комментарий