На мінулым тыдні ўстановы культуры правялі мерапрыемствы, якія былі арыентаваны на ўзбагачэнне духоўнага свету і захаванне здароўя, а таксама працоўныя акцыі і разнастайныя цікавыя справы.
Напярэдадні Вялікадня Слабудскі сельскі Дом культуры прадставіў выставу “Светлая Пасха”, на якой можна было ўбачыць работы ўдзельнікаў гуртка “Сувенір”.
Работнікі Рудніцкага сельскага клуба-бібліятэкі павіншавалі з Вербнай нядзеляй тых, хто не змог наведаць праваслаўны храм – працаўнікоў на рабочых месцах і хворых.
У Белавусаўшчынскім сельскім Доме культуры прайшоў Дзень імянінніка “У гасцях у Бабы Ягі”.
А ў Шарашоўскім цэнтры культуры і вольнага часу адбылося чарговае пасяджэнне клуба выхаднога дня з “Нясумнымі гульнямі”.
Таксама працягваўся праект “Хай заўсёды будзе заўтра”. Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Задоринки” Новазасімавіцкага сельскага Дома культуры сумесна з нядзельнай школай храма іконы Божай Маці “Неспадзяваная радасць” правялі дзіцячую гадзіну “Гаворым здароўю – так!”. Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі паглядзелі лялечную казку “Колобок, бросай курить!”.
Ліноўскі сельскі Дом культуры арганізаваў “Кірмаш здароўя”, які ўключаў: тэатралізаванае прадстаўленне “Экалагічная казка”, гульнявую праграму “От Кнопочки и Звездочки”, флэшмоб з удзелам фітнэс-клуба “Мы за здаровы лад жыцця!”.