Час для дапытлівых і працавітых

Канікулы – гэта час, калі можна адпачыць, заняцца здароўем, інтэлектуальным развіццём і грамадска-карыснымі справамі.

Падчас восеньскіх канікул Мокраўскі сельскі Дом культуры арганізаваў велапрабег. Дзеці разам з дарослымі праехалі па аграгарадку, заклікаючы жадаючых далучыцца да аздараўленчага мерапрыемства. У рамках месячніка па добраўпарадкаванні  работнікі культуры разам з мясцовай моладдзю арганізавалі працоўную акцыю па ўборцы парку.

Конкурс малюнкаў на асфальце “Скажы паленню – не!” прайшоў у Мураўскім сельскім Доме культуры.

На гульнявую праграму “Чароўная кветка” завіталі хлопчыкі і дзяўчынкі ў Хараўскі сельскі клуб-бібліятэку.

Роўбіцкі сельскі клуб-бібліятэка зладзіў гульнявую праграму для дзяцей “Страна вообразилия”. Таксама ва ўстанове прайшла экскурсія ў этнаграфічны куток, на якой рабяты даведаліся аб беларускіх традыцыях саломапляцення і вышыўкі.

З народнымі традыцыямі пазнаёміў Ружанскі цэнтр культуры і вольнага часу. Падчас пазнавальна-гульнявой праграмы “Чароўны куфэрак” падлеткі майстравалі лялькі з тканіны і льну, вывучалі сімволіку беларускага арнаменту і народны касцюм.

Кляпацкі сельскі Дом культуры запрасіў на тэматэчную гутарку “Чырвоны дзень календара”, прымеркаваную да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. Дзеці даведаліся пра гісторыю свята і паглядзелі мультфільм “Крэйсер Аўрора”.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий