Чароўная купальская ноч

Адным з самых незвычайных і магічных летніх дзён у беларусаў лічыцца Купалле. Установы культуры раёна прымеркавалі да гэтага старадаўняга славянскага свята розныя мерапрыемствы.

Аўтаклуб прадставіў у вёсцы Папялёва канцэртную праграму “На Іван-Купала дзень”. Жыхароў, якія завіталі на свята, парадавалі сваімі выступленнямі артысты аўтаклуба, Роўбіцкага сельскага Дома культуры і народны фальклорны гурт “Бабіна лета” (Ліноўскі сельскі Дом культуры).

Святочнае прадстаўленне “У купальскі вечарок” адбылося ў аграгарадку Калазубы. Мясцовы сельскі клуб-бібліятэка зладзіў вялікую праграму з песнямі, танцамі, карагодамі, гульнямі, конкурсамі, у якіх актыўна ўдзельнічалі шматлікія госці.

Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэка арганізаваў гульнявую праграму “На Івана на Купалу”, якая выклікала цікавасць у жыхароў аграгарадка і навакольных вёсак.

 

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий