29 мая на сцэне Палаца культуры быў прадстаўлены справаздачны канцэрт харэаграфічнага аддзялення дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны” і класа харэаграфіі філіяла ўстановы дадатковай адукацыі ў аг.Клепачы.
Канцэрт прайшоў з аншлагам. У зале прысутнічалі бацькі, родныя і сябры юных выступоўцаў, педагогі, жыхары горада і раёна, якія з’яўляюцца аматарамі харэаграфічнага мастацтва.
Гледачы ўбачылі разнастайныя нумары – народныя і эстрадныя танцы, тэматычныя харэаграфічныя пастаноўкі. Сярод іх былі як ўжо вядомыя кампазіцыі, так і новыя творы, падрыхтаваныя спецыяльна да справаздачнага канцэрта.