У гонар 8 сакавіка ў дзяржаўнай установе адукацыі «Новазасімавіцкая дзіцячая школа мастацтваў» адбыўся святочны канцэрт «Цеплыня сэрдцаў для мілых матуль».
У пачатку канцэртнай праграмы вядучыя Ганна Ляўчук і Максім Канановіч павіншавалі ўсіх са святам. З прывітальным словам да гасцей мерапрыемства звярнулася дырэктар Марына Леанідаўна Кузьміч.
Шчырымі апладысментамі сустракалі гледачы Марыю Кабрынец з песняй «Мамины глаза», Ксенію Назарову з творам «Мамочка моя» і Маргарыту Сташанін, якая выканала песню «Мама, купи пёсика». Выдатнымі выступленнямі парадавалі: фартэпіянныя дуэты Мікіты Міркоўскага і Вікторыі Кот, Ганны Валюшка і Таццяны Пятроўны Яўстраценка, цымбальны ансамбль у складзе Вольгі Барадзіной, Жасмін Гумінскай, Ірыны Леанідаўны Гуц і канцэртмайстра Таццяны Віктараўны Герэль, ансамбль баяністаў «Вясёлыя музыкі» (кіраўнік Наталля Георгіеўна Грышкевіч). У выкананні Соф’і Завіжэнец (домра) душэўна прагучаў твор «Оренбургский пуховый платок» (канцэртмайстар Лілія Мікалаеўна Філімовіч). Самыя маленькія ўдзельнікі канцэрта – першакласнікі прачыталі вершы аб маме і праспявалі песню «Мы подарим маме». У выкананні хору малодшых класаў «Канфеці» (кіраўнік Аксана Васільеўна Казлоўская) прагучала песня «Мама супер».
Атмасфера любові, вясны, пяшчоты панавала не толькі падчас канцэрту, але і пасля завяршэння мерапрыемства, якое аставіла незабыўныя ўражанні ва ўсіх ўдзельнікаў гэтага незвычайнага мерапрыемства.