Голас Перамогі

Дзяржаўная ўстанова культуры «Пружанскі раённы цэнтр культуры» да 80-годдзя Вялікай Перамогі прымеркавала музычны флэшмоб «Голас Перамогі». Гэта своеасаблівы знак падзякі і павагі да герояў вайны ад работнікаў сферы культуры Пружаншчыны.

Давайце захаваем памяць, спяём з душой і выкажам падзяку гераічнаму пакаленню.

Няхай гучаць песні Перамогі!

Продолжить чтениеГолас Перамогі

Любоў і клопат – роднаму гораду

У канцы красавіка члены Пружанскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму разам з пярвічкай аддзела культуры райвыканкама грамадскай арганізацыі «Белая Русь» падтрымалі ініцыятыву раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» па добраўпарадкаванні горада.

Продолжить чтениеЛюбоў і клопат – роднаму гораду

У рытме джаза

Канцэрт «Вясёлы джаз і дзеці» для вучняў пачатковых класаў мясцовай сярэдняй школы падрыхтавала дзяржаўная ўстанова адукацыі «Ружанская дзіцячая школа мастацтваў» і прадставіла яго маленькім гледачам у канцы красавіка.

Продолжить чтениеУ рытме джаза

Вясновыя напевы

У канцы красавіка ў Брэсце ў выставачнай зале на вул.Савецкай адбылося адкрыццё Першай абласной выставы майстроў народнай творчасці «Вясновыя напевы». Гэта мерапрыемства стала яркай падзеяй, якая падкрэсліла багацце беларускай народнай творчасці. На выставе было прадстаўлена 230 работ 30 майстроў Брэстчыны, у тым ліку пружанак – народнага майстра Рэспублікі Беларусь Марыі Мікалаеўны Кулецкай і Веры Віктараўны Волчык.

Продолжить чтениеВясновыя напевы

Народнаму духавому аркестру – 30 год!

30-годдзе з дня стварэння нядаўна адзначыў народны духавы аркестр Пружанскага раённага цэнтра культуры. Да гэтай знакавай юбілейнай даты вядомы ў раёне і далёка за яго межамі творчы калектыў падрыхтаваў вялікую канцэртную праграму “Сусветныя хіты”, якую прадставіў гледачам на сцэне Палаца культуры. Трэба адзначыць, што вялікая зала ледзь умясціла ўсіх аматараў духавой музыкі і творчасці аркестра, якія пажадалі далучыцца да святочнага мерапрыемства.

Продолжить чтениеНароднаму духавому аркестру – 30 год!

У Зарэччы ўспомнілі ваенныя гады

26 красавіка ў вёсцы Зарэчча, дзе некалькі гадоў назад намаганнямі мясцовых ураджэнцаў было створана памятнае месца ў гонар аднавяскоўцаў, якія ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, прайшоў мітынг. Ён быў прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі.

Продолжить чтениеУ Зарэччы ўспомнілі ваенныя гады

Музычны падарунак

Вучні Шарашоўскай дзіцячай школы мастацтваў з’ўляюцца жаданымі гасцямі ў мясцовым дзіцячым садзе. Выхаванцы дашкольнай установы заўсёды з радасцю і цікавасцю чакаюць сустрэчы з юнымі музыкантамі.

Продолжить чтениеМузычны падарунак

Памяць нашай Перамогі

Напярэдадні знамянальнай даты – 80-годдзя Вялікай Перамогі – Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма расчыніла свае дзверы для ўдзельнікаў штогадовай акцыі «Бібліяпрыцемкі». У гэтым годзе тэмай мерапрыемства, якое мела назву «Памяць нашай Перамогі», сталі падзеі Вялікай Айчыннай вайны.

Продолжить чтениеПамяць нашай Перамогі

Нельга забываць ахвяр вайны

У рамках рэспубліканскай акцыі “Гэта павінен бачыць кожны беларус”, прымеркаванай да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, у пружанскім кінатэатры “Спадарожнік” адбыліся паказы кінадылогіі аб генацыдзе беларускага народа – фільмаў “Лагеры смерці” і “Спаленыя вёскі”.

Продолжить чтениеНельга забываць ахвяр вайны