Шчодры вечар добрым людзям

“Добры вечар, шчодры вечар, добрым людзям на здароўе!” – такімі словамі традыцыйнай абрадавай песні пачалі свае віншаванні напярэдадні старога Новага года ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Карагод” (кіраўнік Вольга Гардзейчык) Пружанскага раённнага цэнтра культуры, якія падрыхтавалі абрад “Шчадруха”.

Продолжить чтениеШчодры вечар добрым людзям

Моднае дэфіле ў палацыку

Падчас навагодніх свят у музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» адбылося незвычайнае мерапрыемства – дэфіле юных мадэляў, якія засвойваюць асновы моднай справы ў мадэльнай школе «Індыга» (г.Пружаны).

Продолжить чтениеМоднае дэфіле ў палацыку

У карагодзе навагодніх свят

У клубных установах завяршаецца цыкл навагодніх свят. На працягу тыдня філіялы Пружанскага раённага цэнтра культуры праводзілі сямейныя, забаўляльныя, абрадавыя мерапрыемствы.

Продолжить чтениеУ карагодзе навагодніх свят

Віншуем ад душы

В рамках акцыі «Ад усёй душы» аўтаклуб Пружанскага раённага цэнтра культуры наведаў з віншавальнымі праграмамі сталых жыхароў вёсак Галены, Клятное і Дзетаветчына.

Продолжить чтениеВіншуем ад душы

Святочны настрой

Ражаство – час чараўніцтва і радасці. Далучыцца да яго святкавання прапанавалі філіялы Пружанскага раённага цэнтра культуры, якія правялі разнастайныя мерапрыемствы.

Продолжить чтениеСвяточны настрой

Навагодняе падарожжа ў Музландыю

Сярод навагодніх свят асаблівым для першакласнікаў Новазасімавіцкай дзіцячай школы мастацтваў стала 10 студзеня. У гэты дзень самых маленькіх вучняў прынялі ў рады юных музыкантаў.

Продолжить чтениеНавагодняе падарожжа ў Музландыю

Сапраўдны цуд у палацыку

10 снежня ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» адбылася творчая сустрэча з мастаком-ілюстратарам Марыяй Кузьміч (г.Мінск) і калекцыянерам, кіраўніком клуба «Музейная гасцёўня» Брэсцкага аддзялення РГА «Русское общество», стваральніцай дамашняга музея «Дзеды Марозы і Снягуркі» (г.Брэст) Ганнай Кавалёвай. Яны прадставілі наведвальнікам сваю сумесную выставу «Чаканне цуда», якая з пачатку студзеня працуе ў «палацыку» і прадстаўляе сабой своеасаблівы сінтэз мінулага і сучаснасці.

Продолжить чтениеСапраўдны цуд у палацыку