Ветэран сферы культуры Еўдакія Клімашэвіч прагаласавала на выбарах
Старэйшая жыхарка г.Пружаны Еўдакія Мікіцічна Клімашэвіч заўсёды прымае ўдзел у выбарах. Нягледзячы на свой сталы ўзрост – 102 гады – яна займае актыўную грамадзянскую пазіцыю. Так было ўвесь час – у працоўнай біяграфіі (каля 10 гад настаўнічала ў Смаляніцы, Асятніцы і Навасёлках, больш за 20 год – загадвала Комлішчанскай сельскай бібліятэкай) і на заслужаным адпачынку. Жанчына не толькі выдатна працавала, аб чым сведчаць шматлікія ўзнагароды і павага знаёмых і калег, але і пастаянна ўдзельнічала ў грамадскіх і культурных справах.