Гучы, роднае слова
Да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаўся ва ўсім свеце 21 лютага, клубныя ўстановы і бібліятэкі прапанавалі сваім наведвальнікам – дарослым і дзецям – шэраг цікавых мерапрыемстваў.
Да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаўся ва ўсім свеце 21 лютага, клубныя ўстановы і бібліятэкі прапанавалі сваім наведвальнікам – дарослым і дзецям – шэраг цікавых мерапрыемстваў.
23 лютага ў вялікай зале Палаца культуры г.Пружаны адбыўся святочны канцэрт «Мужчынам, воінам, проста каханым», прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Ва ўстановах сферы культуры працягваецца цыкл мерапыемстваў, прысвечаных 85-годдзю ўтварэння Пружанскага раёна.
З 20 по 26 лютага ў кінатэатры «Спадарожнік» (г.Пружаны, вул.Р.Р.Шырмы, 5) дэманструецца новы ўнікальны фільм «Обитель святой Ефросинии» (39 хвілін), які быў зняты рэжысёрам-пастаноўшчыкам Уладзімірам Луцкім на Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».
21 лютага гледачы, якія прыйшлі ў Палац культуры г.Пружаны, змаглі трапіць у сапраўдную казку. На сцэне разгарнулася чароўнае дзейства, да якога далучыліся шматлікія дзеці і дарослыя.
20 лютага ў Брэсце адбылося пасяджэнне калегіі ўпраўлення культуры аблвыканкама з разглядам пытання “Аб выніках работы за 2024 год і задачах на 2025 год”. Асноўным дакладчыкам па ўзгаданым пытанні выступіў начальнік упраўлення культуры С.Б.Панасюк.
У дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны» на працягу некалькіх дзён лютага праходзіла планавая практычная трэніроўка выратавальнікаў Пружанскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
16 лютага члены Пружанскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму наведалі санаторый «Ружанскі».
15 лютага адзначаўся Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Па традыцыі ў скверы на вул.Тармасава ў Пружанах адбыўся мітынг. У гонар 36-годдя вываду савецкі войск з Афганістана і ў памяць аб загінуўшых земляках да памятнага знаку былі ўскладзены кветкі і вянкі. Перад прысутнымі (ветэранамі вайны ў Афганістане, прадстаўнікамі вучнёўскіх і працоўных калектываў, грамадскасці) выступілі старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў М.П.Кудравец, намеснік ваеннага камісара С.В.Канановіч і іншыя, якія адзначылі неабходнасць захавання памяці аб падзеях ваеннай гісторыі.
Карысную працу па выхаванні і арганізацыі вольнага часу насельніцтва вядуць установы культуры. Мінулы тыдзень не стаў выключэннем.
Такую назву мае выстава жывапісу, якая 7 лютага пачала працу ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык». На ёй прадстаўлена 30 работ мастака-аматара Мікалая Мікалаевіча Чалея (г.Бяроза). Адкрыццё выставы адбылося з удзелам аўтара, яго родных і сяброў, наведвальнікаў музея.