Музычны букет

Такую назву меў віншавальны канцэрт у дзяржаўнай установе адукацыі “Ружанская дзіцячая школа мастацтваў”, які быў прысвечаны Дню жанчын. У святочным мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 1 – 2 класаў. Дарэчы, для першакласнікаў удзел у такім вялікім канцэрце стаў дэбютным.

Продолжить чтениеМузычны букет

Творчы падарунак

У мінулую пятніцу ў канцэртнай зале дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны» адбыўся віншавальны канцэрт, прымеркаваны да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Дня жанчын.

Продолжить чтениеТворчы падарунак

Цеплыня сэрдцаў для мілых матуль

У гонар 8 сакавіка ў дзяржаўнай установе адукацыі «Новазасімавіцкая дзіцячая школа мастацтваў» адбыўся святочны канцэрт «Цеплыня сэрдцаў для мілых матуль».

Продолжить чтениеЦеплыня сэрдцаў для мілых матуль

Вясновыя канцэрты

Напярэдадні Дня жанчын у Палацы культуры г.Пружаны адбыўся святочны канцэрт. У ім прынялі ўдзел спявак Андрэй Коласаў і народны ВІА «Ягадка-малінка» з салісткай Ірынай Іршонак. Вядомыя народныя і эстрадныя песні ў выкананні мінскіх артыстаў падаравалі па-сапраўднаму святочны настрой шматлікім гледачам, якія прысутнічалі ў вялікай канцэртнай зале.

Продолжить чтениеВясновыя канцэрты

Падарунак – святочны настрой

Святочны падарунак да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Дня жанчын падрыхтавалі дзяржаўная ўстанова адукацыі “Шарашоўская дзіцячая школа мастацтваў” і філіял “Шарашоўская гарпасялковая бібліятэка” дзяржаўнай установы культуры “Пружанская централізаваная бібліятэчная сістэма”.

Продолжить чтениеПадарунак – святочны настрой

Размовы аб важным

Узорная кантакт-студыя тэатралізавана-інтэлектуальнай гульні “Teens-фармат” Пружанскага раённага цэнтра культуры правяла ў Палацы культуры інфармацыйную праграму “Наркотыкі – шлях у нікуды”, прысвечаную Міжнароднаму дню барацьбы з наркаманіяй. Вядучыя Дар’я Карпыза і Ксенія Дыдышка расказалі аб шкодзе і наступствах ужывання наркотыкаў, а Ксенія Бушук і Валерыя Ляончык правялі пазнавальную гульню. Каманды вучняў паказалі сваё веданне Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, асноў медыцынскай дапамогі, прайшлі прафілактычны тэст аб шкодных звычках. Па выніках гульні першае месца заняла каманда сярэдняй школы №1, другое – сярэдняй школы №5, трэцяе – гімназіі. Завяршылася мерапрыемства раздачай прафілактычных лістовак на вуліцах горада.

Продолжить чтениеРазмовы аб важным

Шчодрая Масленіца

У першы дзень вясны Ліноўскі сельскі Дом культуры зладзіў народныя гулянні «Шчодрая Масленіца». Удзельнікаў свята чакалі гульні і конкурсы для дзяцей і дарослых, традыцыйныя бліны, яркія выступленні творчых калектываў, танцы, песні і вясёлы настрой!

Продолжить чтениеШчодрая Масленіца

Святочны настрой

3 сакавіка для вучняў малодшых класаў мясцовай сярэдняй школы Шарашоўская дзіцячая школа мастацтваў разам з гарпасялковай бібліятэкай падрыхтавалі конкурсна-гульнявую праграму “Мартофлёр”. Яна была прысвечана Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Дню жанчын.

Продолжить чтениеСвяточны настрой

Асветніца зямлі беларускай

З 21 па 27 лютага Беларускай праваслаўнай царквой быў запланаваны шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня праваслаўнай кнігі. Для Беларусі ў гэтым годзе святкаванне прысвечана знакамітым датам – 500-годдзю выдання “Апостала” Францыскам Скарынам, 900-годдзю заснавання Спаса-Ефрасіннеўскага жаночага манастыра ў Полацку, 800-годдзю заснавання Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра і 555-годдзю выяўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці.

Продолжить чтениеАсветніца зямлі беларускай