Магія танца ў Пружанах
28 лістапада 2021 года ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры адбылося традыцыйнае рэгіянальнае свята-конкурс харэаграфічнага мастацтва “Магія танца”. Сваю творчасць на конкурсе прадставілі таленавітыя і пазітыўныя маладыя людзі, якія прэзентавалі гледачам і журы яркія нумары, мноства вобразаў, стыляў і накірункаў. Выступленні юных артыстаў прайшлі ў наступных намінацыях: народны, эстрадны танец, сучасная харэаграфія ва ўзроставых катэгорыях 5 – 10 і 11 – 17 год. Жюры ацаніла 41 танцавальны нумар калектываў Пружаншчыны, а таксама Камянецкага, Жабінкаўскага, Бярозаўскага і Баранавіцкага раёнаў Брэсцкай вобласці і Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці.