Бывай, восень!

Другая палова лістапада атрымалася рознапланавай ва ўстановах культуры.

Удзельнікі калектываў аматарскай творчасці працягвалі віншаваць працаўнікоў сельскай гаспадаркі. Так, вакальны гурт “Каханачка” Ліноўскага сельскага Дома культуры завітаў да работнікаў малочна-таварнай фермы ААТ “Ліноўскае” ў в.Варотнае.

Пружанскі гарадскі Палац культуры падрыхтаваў вечар раманса “Прекрасные чарующие звуки”. Канцэртная зала была напоўнена чароўнымі гукамі, душэўнай атмасферай, пяшчотнымі словамі і мелодыямі. Шчаслівыя імгненні гледачам падаравалі выканаўцы – Ганна Рэчыц, Таццяна Сёмуха, Карына Шаманава, Анастасія Ціхановіч, Наталля Ярмоленка, Юрый Слінка, Рыта Святленка, Алена Аблавушка, Людміла Улога.

Цэлая серыя мерапрыемстваў, скіраваных на захаванне здароўя і бяспекі ў паўсядзённым жыцці, прайшла ў клубных установах.

Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу арганізаваў для дзяцей гульню “Востаў скарбаў”. Хлопчыкі і дзяўчынкі таксама прынялі ўдзел у акцыі “Флікер – сябар бяспекі”. Усе знаўцы бяспечных паводзін атрымалі ў падарунак флікеры. Па раскладзе праходзілі папулярныя сярод жыхароў гарадскога паселка заняткі клуба аматараў ёгі (кіраўнік А.Пернач) і фітнэс-групы “Страйняшкі”.

Звярнуць увагу моладзі на ўласнае здароўе прапанаваў таксама Слабудскі сельскі Дом культуры, які падрыхтаваў спартыўна-гульнявую праграму для моладзі “Моцныя і смелыя”.

Напярэдадні 1 снежня – Сусветнага дня барацьбы са СНІДам – Ружанскі цэнтр культуры і вольнага часу запрасіў падлеткаў на тэматычную дыскатэку “Сцяжынка, якая вядзе ў бездань”, а Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэка аформіў выставу інфармацыйных матэрыялаў “Ведаць сёння, каб жыць заўтра”.

У Рудніцкім сельскім клубе-бібліятэцы з удзелам настаяцеля храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў аг.Руднікі Анатоля Кавальскага прайшла інфармацыйная гадзіна “Пазбаўленыя святла”.

Напрыканцы восені аўтаклуб зладзіў шэраг міні-канцэртаў у вёсках Загалічы, Навасады і Бярэзніца, а таксама павіншаваў з 90-годдзем М.І.Кульбу, К.І.Акуневіч, С.Ф.Зубеню, з днём нараджэння – М.Ф.Суцько і А.Ф.Казлоўскую. Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага завітаў да мясцовай жыхаркі Г.У.Грышкевіч, каб далучыцца да віншаванняў з нагоды яе 70-гадовага юбілею.

Установы культуры ўжо пачалі рыхтавацца да навагодніх святаў. Напрыклад, Слабудскі сельскі Дом культуры правёў майстар-клас для маленькіх жыхароў вёскі па вырабу папяровых сняжынак.

Добавить комментарий