Асаблівую ўвагу клубныя ўстановы звяртаюць на бяспеку, здароўе і арганізацыю змястоўнага вольнага часу для розных катэгорый наведвальнікаў.
Так, у мінулую суботу ў малой зале Пружанскага гарадскога Палаца культуры для вучняў сярэдніх школ №№ 1, 3, 5 і гімназіі адбылася прафілактычная гутарка «Бяспечнае жыццё». Вядучыя – удзельніцы ўзорнай кантакт-студыі «Teens-фармат» Анастасія Пахвалава і Ганна Васілішына расказалі прысутным аб правілах бяспекі ў розных сітуацыях, прадэманстравалі вучэбныя відэаролікі і замацавалі атрыманыя веды падчас гульні «Дзе логіка?».
Кляпацкі сельскі Дом культуры правёў з падлеткамі гутарку «Са шкоднымі звычкамі нам не па дарозе».
На ўрок здароўя «Мы – здаровае пакаленне» ў Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэку завіталі вучні сярэдняй школы № 3 г.Пружаны.
Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэка запрасіў хлопчыкаў і дзяўчынак на інфармацыйна-пазнавальную праграму «100 парад для здороўя».
Вечарына адпачынку «Песні нашай маладосці», зладжаная Ружанскім цэнтрам культуры і вольнага часу, прыцягнула ўвагу людзей сталага ўзросту.
А ў Шарашоўскім цэнтры культуры і вольнага часу адбылося чарговае пасяджэнне жаночага клуба «Натхненне». Удзельніцы аматарскага аб’яднання падзяліліся цікавымі гісторыямі, паспявалі песні, паслухалі канцэрт – добра правялі вечар у кампаніі адзінадумцаў.