Бяспека ў Інтэрнэце

Прытрымлівайцеся наступных правіл пры набыцці тавараў ці паслуг у сацыяльных сетках:

правярайце краму: шукайце рэальныя водгукі па-за акаўнтам прадаўца;

беражыцеся акаўнтаў-аднадзёнак (створаны менш за 3 месяцы назад);

ніколі не рабіце 100% папярэдні разлік, выкарыстоўвайце бяспечныя спосабы: асабісты разлік пры атрыманні тавару, плацёж праз маркетплэйсы і інш.;

звяртайце ўвагу на трывожныя сігналы: кошт тавара ніжэй рынкавага, прадавец настойвае на пераводзе грошай па спасылцы, у профілі прадаўца няма кантактаў;

зберагайце доказы пакупкі (скрыншоты перапіскі, рэквізіты пераводу, дадзеныя акаўнта прадаўца).

Памятайце! Добрасумленныя прадаўцы не патрабуюць поўнай папярэдняй аплаты. Вельмі малы кошт тавара – пастка.

Звярніце ўвагу! Супрацоўнікі міліцыі і банкаў не тэлефануюць у мэсанджарах і не патрабуюць пераводу сродкаў для “дэкларавання” ці “вызвалення ад адказнасці за здзяйсненне ДТЗ ці злачынства”.

Дзеля атрымання актуальнай інфармацыі можна ажыццявіць падпіску на Telegram-канал “КИБЕРКРЕПОСТЬ”.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий