Працягваюцца летнія канікулы. А клубныя ўстановы Пружаншчыны прапануюць дзецям і падлеткам самыя разнастайныя заняткі.
Насычанай была праграма ў Новазасімавіцкім сельскім Доме культуры. Напярэдадні выхадных усе жадаючыя маглі паўдзельнічаць у конкурсе малюнкаў на асфальце “Мы малюем лета”. “Быць першымі” – такую назву насіла спартландыя для вясковых рабят. Сумесна з работнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прайшла гульнявая праграма “Бяспечныя канкулы”: дзеці не толькі даведаліся шмат карыснага, але і паспрабавалі сябе ў якасці выратавальнікаў.
Кляпацкі сельскі Дом культуры правёў для рабят экалагічную гадзіну “Беражыце свой дом, сваю планету!”. Удзельнікі мерапрыемства здзейснілі завочнае падарожжа ў свет прыроды і адказалі на розныя пытанні.
Віктарына на свежым паветры “Весялінка” прайшла ў Шаняўскім сельскім клубе. Хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі адказвалі на пытанні з розных галін ведаў, але і ўдзельнічалі ў рухавых гульнях.
Ліноўскі сельскі Дом культуры запрасіў наведвальнікаў прышкольнага лагера наведаць установу. Дзеці паўдзельнічалі ў гульнявой праграме “У гасцях у Мульцяшкі” і памалявалі, а таксама пабывалі на экскурсіі ў этнаграфічным кутку, дзе пазнаёміліся з побытам продкаў.
Пабавіць свой час на дыскатэцы запрасіў мясцовую моладзь Слабудскі сельскі Дом культуры.