28 красавіка ў календары знакавых дат вызначаецца як Сусветны дзень аховы працы. Мерапрыемствы, якія паўсюдна праводзяцца ў гэты дзень, накіраваны на звяртанне пільнай увагі грамадскасці і кіраўніцтва на розныя пытанні, звязаныя з аховай працы, бяспекай на вытворчасці, прафілактыкай негатыўных з’яў на рабочым месцы, уздзеяннем глабальных працэсаў на жыццё кожнага чалавека.
Напярэдадні гэтай важнай даты пружанскі кінатэатр “Спадарожнік” прапанаваў наведаць тэматычны кіналекторый “Бяспечная праца – аснова якаснага і паўнавартаснага жыцця кожнага чалавека”, прысвечаны пытанням бяспечнай арганізацыі рабочага працэсу. Падчас мерапрыемства кінаўстанова прадставіла некалькі ролікаў, якія адлюстроўвалі правілы паводзін пры арганізацыі працы, асноўныя накірункі бяспекі на рабоце і ў побыце, базавыя навыкі медыцынскай дапамогі, уздзеянне кліматычных змяненняў на здароўе і гаспадарчую дзейнасць людзей.
На лекторыі ў кінатэатры “Спадарожнік” разам прадстаўнікамі розных працоўных калектываў прысутнічалі работнікі аддзела культуры райвыканкама, раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы і гарадскога Палаца культуры.