Будзем клапаціцца аб парадку

Работнікі сферы культуры разам з прадстаўнікамі іншых працоўных калектываў прынялі самы актыўны ўдзел ў агульнарэспубліканскім суботніку.

Так, Кляпацкі сельскі Дом культуры і сельская бібліятэка добраўпарадкавалі тэрыторыю вакол свайго будынка. Яны выдалілі сухую траву і смецце, падмялі плітку.

Вычысцілі паркавую зону работнікі Калядзіцкага сельскага Дома культуры і сельскай бібліятэкі. Цяпер цэнтральны ўваход ва ўстанову выглядае прыгожа і радуе вока чысцінёй і парадкам.

Навасёлкаўскі сельскі Дом культуры і сельская бібліятэка правялі суботнік не толькі на сваёй прылеглай тэрыторыі, але і разам з іншымі арганізацыямі аграгарадка ўпарадкавалі частку цэнтральнай вуліцы.

Не засталіся ўбаку ад працоўнай акцыі Мокраўскі сельскі Дом культуры і сельская бібліятэка. Яны прыбралі навокал свайго будынка і ўладкавалі клумбы і зялёныя насаджэнні.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий