Фотавыстава пад такой назвай на працягу студзеня 2023 года будзе працаваць у Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Міколы Засіма. Яна змешчана ў фае другога паверха каля чытальнай залы.
На якасных здымках адлюстраваны віды горада над Бугам так, як яны выглядалі стагоддзе назад і ў цяперашні час. Тут можна ўбачыць жылыя дамы, культавыя будынкі, чыгуначны вакзал, крэпасць, парк і іншыя мясціны, вядомыя многім.
Выстава прадстаўлена Расійскім цэнтрам навукі і культуры ў г.Брэст.
Дакраніцеся да сапраўднай гісторыі! Завітайце ў бібліятэку!