Ужо стала добрай традыцыяй адзначаць летам свята вёскі Боркі Сухопальскага сельсавета.
У гэтым годзе выдатную праграму «Боркаўскія вячоркі» са шматлікімі песнямі, танцамі, гульнямі, аукцыёнамі і жартамі падрыхтавалі для мясцовых жыхароў і шматлікіх ураджэнцаў, якія спецыяльна прыехалі на малую радзіму, Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэка і Мураўскі сельскі Дом культуры. Не засталіся ўбаку ад арганізацыі свята вяскоўцы, якія аформілі фотазоны, выставы, утульныя лакацыі. Сухопальскі сельсавет таксама далучыўся да правядзення знакавага мерапрыемства.
«Боркаўскія вячоркі» сталі сапраўднай падзеяй для ўсіх удзельнікаў свята, аставілі незабыўныя ўражаннні і жаданне яшчэ не раз сустрэцца на малой радзіме.