Бібліятэкі пра знакавыя даты

27 студзеня адзначалася 79 год з дня поўнага зняцця блакады Ленінграда – горада, які стаў сімвалам стойкасці і гераізму савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Бітве за Ленінград – адной з вырашальных падзей Другой сусветнай вайны была прысвечана гадзіна гісторыі «Блакады чорнае кальцо развеяў гром салюта» ў Ліноўскай сельскай бібліятэцы. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні Ліноўскай сярэдняй школы. Яны пачулі аповед аб ленінградцах, якім прыйшлося перажыць голад, холад, бамбёжкі, але выстаяць і перамагчы. Рабяты паглядзелі відэафрагменты аб гэтых падзеях, паслухалі вершыі і лісты блакаднікаў, пазнаёміліся з кніжнай паліцай «Блакадны Ленінград: трагедыя і подзвіг».

Да Дня беларускай навукі, які ў гэтым годзе адзначаўся 29 студзеня, Новазасімавіцкая сельская бібліятэка правяла навукова-пазнавальную гадзіну «У лабірынтах навукі». Мясцовая моладзь, якая завітала на мерапрыемства, даведалася аб развіцці навукі ў Беларусі і пазнаёмілася з біяграфіяй вядомых вучоных. Падчас разнастайных віктарын, конкурсаў, гульняў рабяты праверылі свае веды, а потым паспрабавалі сябе ў якасці даследчыкаў – правялі шэраг навуковых эксперыментаў. Дзяўчаты і юнакі таксама выбралі сабе кнігі з розных галін навук для хатняга чытання.

Пружанская раённая дзіцячая бібліятэка імя Алены Лось запрасіла на вечарыну, прысвечаную 90-годдзю з дня нараджэння выдатнай зямлячкі, якое адзначалася 22 студзеня. На ёй прысутнічалі вучні гімназіі і прыхільнікі творчасці беларускага мастака. Вядучыя падрабязна расказалі аб жыццёвым і творчым шляху Алены Лось, пазнаёмілі з яе творамі. Успамінамі аб мастачцы падзялілася з прысутнымі Народны майстар Беларусі Марыя Кулецкая, якая была асабіста з ёю знаёма. Сапраўдным упрыгажэннем свята стала выступленне фальклорнага калектыву «Паўлінка» (кіраўнік Кацярына Гуга) дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий