Бібліятэкі ў эпіцэнтры грамадска-культурнага жыцця

На мінулым тыдні бібліятэкі Пружаншчыны правялі мерапрыемствы, якія адлюстроўвалі знакавыя падзеі нашай гісторыі і культуры.

У Новазасімавіцкай сельскай бібліятэцы адбылася вечарына памяці “Па дарогах афганскай вайны”, прысвечаная чарговай гадавіне вываду савецкіх войск з Афганістана. Рабяты даведаліся аб прычынах, падзеях і выніках гэтага міжнароднага канфлікту. Падчас мерапрыемства гучалі запісы “афганскіх” песень, дэманстраваліся фрагменты фільмаў, чыталіся вершы і ўспаміны відавочцаў. Хлопцы і дзяўчаты таксама пазнаёміліся з біяграфіямі суайчыннікаў і аднавяскоўцаў, якія з гонарам выконвалі свой вайсковы абавязак. Падчас мерапрыемства была прэзентавана кніжная выстава “Уходили парни из Афгана”.

Некалькі кніжных выстаў пачалі таксама працаваць у Ліноўскай сельскай бібліятэцы: да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў – “Болью в сердце отозвалось”, да Міжнароднага дня роднай мовы – “Беларуская мова – вольная, пявучая”.

У рамках праекта “Беларускі чацвер”, які да Міжнароднага дня роднай мовы пачала Пружанская раённая бібліятэка імя А.Лось, чытачы атрымалі магчымасць пазнаёміцца з кнігай Міколы Маляўкі “Спадчына, або Каб не стаць манкуртам” (падрабязней тут).

Шаняўская сельская бібліятэка правяла PR-акцыю па заахвочванні цікаўнасці да кнігі “Кінь “мышку”, прачытай кніжку” ў рамках абласнога сацыяльнага даследавання “Чытанне ў лічбавую эпоху”. Рабяты з мясцовай школы, якія завіталі на мерапрыемства ў бібліятэку, агучвалі выказванні знакамітых людзей аб карысці чытання, адказвалі на пытанні гульняў “Калейдаскоп кніжных герояў”, “Літаратурная мазаіка”, “Эрудзіт-кантроль”, а потым атрымалі пажаданні здароўя і поспехаў у вучобе з імправізаванага “цветика-семицветика”.

Даведайцеся шмат новага разам з кнігай!

А тут, Вы можаце даведацца аб кнігах, якія рэкамендуюць чытачы.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий