Актыўным выдаўся мінулы тыдзень у філіялах Пружанскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.
Да Сусветнага дня без тытуню Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма правяла пазнавальную гадзіну «У горькім дыме цыгарэтным» для вучняў аграрна-тэхнічнага каледжа. Наведвальнікам аздараўленчых лагераў розных школ горада бібліятэка прапанавала конкурсную праграму «Шукальнікі шчасця», пазнавальны мікс «Вясёлы час – канікулы», віктарыну «Птушыны калейдаскоп». Асаблівыя ўражанні аставіла святочна-гульнявая праграма «Давайце возьмемся за рукі», якую падрыхтаваў дзіцяча-юнацкі аддзел раённай бібліятэкі. Мерапрыемства, у якім удзельнічаў прышкольны лагер гімназіі, было прымеркавана да адкрыцця традыцыйнага чытальніцкага конкурсу «Лета з добрай кнігай». Разам з казачнымі героямі, ролю якіх выканалі работнікі аддзела, рабяты здзейснілі сапраўдане падарожжа ў свет літаратуры. Таксама дзіцяча-юнацкі аддзел бібліятэкі імя М.Заіма прапанаваў вучням пачатковых класаў бібліягід «Летніх кніжак карусель», падчас якога пазнаёміў з літаратурай для пазакласнага чытання. Бібліятэкары аддзела наведалі Пружанскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і правялі краязнаўчае падарожжа «Сэрдцу родны горад».
Для вучняў 3 – 4 класаў сярэдняй школы № 5 Пружанская гарадская бібліятэка падрыхтавала экаквіз «Знаўцы прыроды». На ім дзеці даведаліся, якія змены адбываюцца ў прыродзе летам, паўтарылі правілы паводзін у лесе і каля вадаёмаў.
Падобнае мерапрыемства адбылося таксама ў Кляпацкай сельскай бібліятэцы. У ім паўдзельнічалі хлопчыкі і дзяўчынкі, якія наведваюць лагер у мясцовай сярэдняй школе.
Гульнявую праграму «Ах, гэта казачнае лета» для прышкольнага лагера падрыхтавала Ліноўская сельская бібліятэка. Ребят чакалі вясёлыя гульні, загадкі, віктарыны, песні і новая кніжная выстава «Кніжка адкрываецца – казка пачынаецца».
Мокраўская сельская бібліятэка запрасіла прышкольны лагер на забаўляльную праграму «Шчаслівыя дзеці шчаслівай краіны». Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, як адзначаюць Дзень абароны дзяцей у розных краінах свету, паўдзелічалі ў інтэлектуальных конкурсах і віктарынах.
Для мясцовага прышкольнага лагера Шарашоўская гарпасялковая бібліятэка падрыхтавала дзіцячае літаратурнае свята «Падарожжа ў краіну непрачытаных кніг». Таксама ў бібліятэка прапанавала школьнікам разам адзначыць юбілей дзіцячай газеты «Зорька».