Бібліятэка – для дарослых і дзяцей!

30 красавіка ў Ліноўскай сельскай бібліятэцы прайшло некалькі мерапрыемстваў для дзіцячай аўдыторыі. Так, вучні трэцяга класа мясцовай школы, якія наведваюць гурток “Літаратурнае краязнаўства”, бліжэй пазнаёміліся з працай і структурай бібліятэкі. Таксама яны прынялі ўдзел у гадзіне патрыятызму «Памяць патрэбна жывым».

Рабяты гаварылі аб цяжкіх выпрабаваннях, якія выпалі на долю беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, чыталі вершы, слухалі песні. Напрыканцы хлопчыкі і дзяўчынкі згулялі ў гульню «Смелыя разведчыкі». А вучні 5 – 6 класаў прыйшлі ў сельскю бібліятэку, каб паспаборнічаць у віктарыне-падарожжы «Гэта твая і мая зямля». Дзеці прадэманстравалі свае веды аб родным краі, даведаліся аб раней невядомых ім фактах з гісторыі Пружанскага раёна.

У Белавусаўшчынскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурна-духоўная вечарына «Пасхальный благовест», на якую завіталі жанчыны «залатога ўзросту». Яны расказалі аб велікодных традыцыях і звычаях, якія існуюць ў іх сем’ях, чыталі вершы, дзяліліся рэцэптамі святочных страў, а таксама пачулі цікавыя факты аб вялікім хрысціянскім свяце. Да мерапрыемства ў бібліятэцы была падрыхтавана выстава.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий