Актыўна прайшоў мінулы тыдзень у бібліятэках Пружан.
Цэнтральная рённая бібліятэка імя М.Засіма запрасіла наведвальнікаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на пазнавальна-гульнявую праграму «Недзе на белым свеце», прысвечаную дзікім жывёламі. Для вучняў сярэдніх школ №3 і №5 у раённай бібліятэцы прайшлі ўрокі здороўя па прафілактыцы смартфоназалежнасці «Выратуем псіхіку ад негатыву». 80-годдзю Перамогі бібліятэка прысвяціла патрыятычную гадзіну «Яго сэрца білася для людзей», прысвечаную Герою Савецкага Саюза П.М.Машэраву, на якой прысутнічалі вучні аграрна-тэхнічнага каледжа.
Шэраг мерапрыемстваў для юных чытачоў арганізаваў дзіцяча-юнацкі аддзел цэнтральнай рённай бібліятэкі імя М.Засіма. Падчас літаратурнага падарожжа «Любімыя кнігі Э. Успенскага» рабяты пазнаёміліся з творчасцю і біяграфіяй пісьменніка, паспявалі песні і адказалі на пытанні віктарыны. Незвычайнай атрымалася конкурсна-гульнявая праграма «Вясёлыя прыгоды ў племені Салодкаежак», у час якой дзеці выканалі розныя заданні і адказалі на пытанні віктарыны «Па казачных дарожках». Вялікую цікавасць у дзяцей выклікала пазнавальная гадзіна «Дар маленькага зярняткі», на якой ішла размова аб хлебе. Таксама аддзел запрасіў на завочны тур па Брэстчыне «Наша вобласць – наш гонар», на якім пазнаёміліся з выдатнымі асобамі і мясцінамі. У свет жывёл і раслін дазволіла трапіць пазнавальная гадзіна «Аб усім на свеце». Захапляльнымі атрымаліся ранішнік «Дзяцінства яркія старонкі» і літаратурна-пазнавальная гадзіна «Прыйшла красуня вясна».
Пружанская гарадская бібліятэка для выхаванцаў дзіцячага сада №5 падрыхтавала гадзіну інфармацыі «Дзіўная расліна – лён». Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся аб якасцях ільну і яго выкарыстанні, паслухалі казку К.Ушынскага «Як кашуля ў полі вырасла».