Без права на забыццё

22 чэрвеня грамадскасць рэспублікі адзначыла Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Аднымі з арганізатараў мерапрыемстваў на Пружаншчыне ў гэты жалобны дзень сталі клубныя ўстановы.

Так, Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка правёў мітынг каля воінскага пахавання ў аграгарадку. У ім прынялі ўдзел мясцовыя жыхары і рабяты з аздараўленчага лагера “Юны турыст”.

Разам з актывістамі і моладдзю зладзіў ускладанне кветак і вянкоў да помніка загінуўшым землякам Калядзіцкі сельскі Дом культуры. Прысутныя ўспомнілі асноўныя падзеі вайны, ушанавалі памяць ахвяр ліхалецця.

Работнікі Мураўскага сельскага Дома культуры правялі мітынг “Памятаць, каб жыць” каля помніка загінуўшым землякам. Разам з дзецьмі і дарослымі яны нагадалі аб падзеях, якія боллю адгукаюцца ў сэрцы кожанага беларуса.

Мітынг-рэквіем “Без права на забыццё” адбыўся ўвечары 21 чэрвеня каля воінскага пахавання ў скверы г.п.Ружаны. На ім выступілі прадстаўнікі мясцовай улады, ветэраны, пасялкоўцы. У выкананні творчых калектываў і салістаў Ружанскага цэнтра культуры і вольнага часу прагучалі патрыятычныя музычныя нумары, шчырыя словы і вершы.

Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэка для дзяцей і моладзі зладзіў урок “Памяць захоўваюць жывыя” каля воінскага пахавання ў аграгарадку.

На кіналекторый “Нашу памяць не сцерці гадамі”, прысвечаны падзеям вайны, запрасіў падлеткаў Новазасімавіцкі сельскі Дом культуры.

Добавить комментарий