Пружанскі аўтаклуб працягвае віншаванне шматдзетных сем’яў раёна.
Учора работнікі культуры наведалі з музычнымі падарункамі населеныя пункты Зеляневіцкага сельсавета.
Словы віншаванняў з Днём маці, які прайшоў 14 кастрычніка, і Днём бацькі, які ўпершыню будзе адзначацца ў Беларусі 21 кастрычніка, і песенныя нумары прагучалі для сем’яў Васілінчык, Якаўцавых і Гурыновічаў, якія жывуць у Зеляневічах, Свістун і Аніська з Зіновічаў, Касмовічаў, Білавусаў і Гарэнка з Кузявічаў, а таксама Гавейна, Раманчукоў і Крацюк з Асошнікаў. Аўтаклуб завітаў не толькі ў дамы да шматдзетных сем’яў, але і на рабочыя месцы бацькоў.
Падзяліцца навіной: