Бацькоўскі сход і канцэрт у Лінове

Нядаўна ў Ліноўскай дзіцячай школе мастацтваў адбыўся сход для бацькоў першакласнікаў.

На гэтай сустрэчы былі закрануты актуальныя тэмы навучання ў школе мастацтваў. Бацькі змаглі задаць хвалюючыя пытанні настаўнікам і адміністрацыі, бліжэй пазнаёміцца з арганізацыяй працы ва ўстанове, асаблівасцямі школьных праграм па розных прадметах.

Напрыканцы сустрэчы перад прысутнымі з канцэртнымі нумарамі выступілі розныя творчыя калектывы, якія працуюць у Ліноўскай дзіцячай школе мастацтваў, і вучні салісты-інструменталісты разам са сваімі педагогамі.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий