Утворана новая прафсаюзная пярвічка
1 лістапада 2024 года адбылася рэарганізацыя дзяржаўных устаноў культуры – «Пружанскай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы» і «Пружанскага гарадскога Палаца культуры», якія ўтварылі новую арганізацыю са статусам юрыдычнай асобы – Пружанскі раённы цэнтр культуры. У гэты ж дзень прафсаюзным сходам новай дзяржаўнай установы культуры «Пружанскі раённы цэнтр культуры» было прынята рашэнне аб стварэнні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі.