У ззянні “Белавежскай зоркі”

6 – 8 снежня 2024 г. у брэсцкім Палацы культуры прафсаюзаў прайшоў VII Міжнародны шматжанравы фестываль «Белавежская зорка». Ён сабраў каля 800 таленавітых рабят ад 3 да 18 год. Хлопчыкі і дзяўчынкі прадэманстравалі свае магчымасці ў пяці намінацыях: вакал, інструментальнае выканальніцтва, харэгарафія, выяўленчае мастацтва і тэатральнае майстэрства. Сярод канкурсантаў былі прадстаўнікі Пружанскага раёна, якія былі адзначаны заслужанымі ўзнагародамі.

Продолжить чтениеУ ззянні “Белавежскай зоркі”

Знаўцы заканадаўства

14 снежня ў танцавальнай зале гарадскога Палаца культуры адбыўся прававы квіз «Ці ведаеш ты закон?», прысвечаны Міжнароднаму дню правоў чалавека. Яго падрыхтавала ўзорная кантакт-студыя тэатралізавана-інтэлектуальнай гульні «Teens-фармат», а вядучымі былі ўдзельніцы студыі –  Анастасія Пахвалава і Дар’я Мардань.

Продолжить чтениеЗнаўцы заканадаўства

«Спадарожнік» запрашае на прэм’еру «Чорнага замку»

З 12 снежня ва ўсіх кінатэатрах краіны пачаўся паказ новай мастацкай стужкі «Чорны замак» (працягласць – 115 хвілін), знятай у жанрах «прыгоды, містыка, фэнтазі, гістарычны дэтэктыў». Фільм створаны кінастудыяй «Беларусьфільм» і расійскай кампаніяй «Нью Арт Сінема Прадакшн» рэжысёрам Кірылам Кузіным па рамане класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі».

Продолжить чтение«Спадарожнік» запрашае на прэм’еру «Чорнага замку»