Да знакавых падзей
У выхадныя дні філіялы цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы правялі мерапрыемствы да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Дня праваслаўнай кнігі.
Семінар-практыкум у дзіцячай школе мастацтваў
На мінулым тыдні ў дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў ім.Р.Р.Шырмы г.Пружаны» адбыўся раённы семінар-практыкум «Харавы тэатр: ад простага да скаладанага». У ім прынялі ўдзел кіраўнікі ўстаноў адукацыі ў сферы культуры і настаўнікі харавых спеваў.
Юныя музыканты – дзецям
Пастаяннымі гасцямі ў пасялковым дзіцячым садзе з’яўляюцца вучні дзяржаўнай установы адукацыі “Шарашоўская дзіцячая школа мастацтваў”. Нядаўна яны ізноў завіталі да сваіх маленькіх гледачоў, каб прадставіць чарговую канцэртную праграму.
Асноўны Закон дзяржавы
Штогод 15 сакавіка адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – дзяржаўнае свята. Філіялы Пружанскага раённага цэнтра культуры правялі да гэтай знакавай падзеі шэраг мерапрыемстваў.
Дарогамі дабрыні
У рамках рэалізацыі праграмы «Школа прававой культуры» Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма правяла з адзінаццацікласнікамі гімназіі гутарку «Як захаваць блакітны скарб?», прымеркаваную да Сусветнага дня водных рэсурсаў.
У гарадскім парку – парадак
13 сакавіка ў рамках мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні і навядзені парадку на зямлі работнікі сферы культуры прынялі ўдзел у працоўнай акцыі ў гарадскім парку.
Свята пяшчоты і любові
Шэраг святочных праграм да Дня жанчын падрыхтаваў Кляпацкі сельскі Дом культуры. Калектывы аматарскай творчасці выступілі ў Брэсцкай абласной псіхіятрычнай бальніцы «Малілёўцы», філіяле «Пружанскія электрасеткі» і Калазубскім сельскім клубе-бібліятэцы. Вялікі канцэрт «Дарыце жанчынам кветкі» адбыўся ў самой клубнай установе, у якім таксама прадставілі нумары вучні дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы.
Першае вясновае свята
Россып разнастайных мерапрыемстваў падрыхтавалі да Дня жанчын філіялы Пружанскага раённага цэнтра культуры.