Крокі Перамогі
Аддзел нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва (аўтаклуб) Пружанскага раённага цэнтра культуры падараваў шмат прыемных святочных хвілін жыхарам раёна. Так, работнікі культуры разам з творчымі калектывамі і салістамі правялі мітынгі і канцэрты ў в.Папялёва (Сухопальскі сельсавет) і аг.Лыскава (Зеляневіцкі сельсавет). Таксама яны завіталі з віншаваннямі да былога вязня фашысцкіх канцлагераў В.В.Крэчка (в.Магілёўцы).
Май пераможны, май квітнеючы!
Ліноўскі сельскі Дом культуры падрыхтаваў да юбілейнай даты – 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне – мітынг каля помніка загінуўшым землякам ў в.Аранчыцы і вялікі канцэрт «Пераможны Май!». У святочным мерапрыемстве прынялі ўдзел творчыя калектывы клубнай установы, выхаванцы дзіцячага сада, вучні сярэдняй школы і дзіцячай школы мастацтваў з Лінова, калектыў «Благавест» нядзельнай школы храма Узвіжання Крыжа Гасподня в.Аранчыцы.
Гонар і памяць
Філіялы Пружанскага раённага цэнтра культуры правялі ўрычыстыя мітынгі і святочныя кацэрты, прымеркаваныя да Дня Перамогі.
Дзень Перамогі
Цыкл мерапрыемстваў да Дня Перамогі, падрыхтаваны Пружанскім раённым цэнтрам культуры, пачаўся у Пружанах напярэдадні свята.
Паважаныя жыхары г.Пружаны і Пружанскага раёна!
16 мая 2025 года з 9.00 да 10.00 па тэлефоне 3-42-45 адбудзецца “прамая тэлефонная лінія” з начальнікам аддзела культуры Пружанскага раённага выканаўчага камітэта Панімашам Канстанцінам Іванавічам.
Бясплатныя кінапаказы да Міжнароднага дня сям’і
Пружанскі кінатэатр «Спадарожнік» далучаецца да рэспубліканскай акцыі «Разам – за моцную і здаровую сям’ю».