Актыўныя жанчыны наведалі Палац Незалежнасці

На мінулым тыдні прадстаўнікі пружанскіх пярвічных арганізацый грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” у складзе дэлегацыі Брестчыны наведалі Палац Незалежнасці ў Мінску. Сярод іх былі і работнікі ўстаноў культуры раёна.

Для актывістаў жаночага руху прайшла экскурсія па залах, дзе прымаюцца лёсавызначальныя дзяржаўныя рашэнні.

Незабыўныя ўражанні і станоўчыя эмоцыі ад паездкі засталіся ў удзельніц гэтага знакавага мерапрыемства.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий