Актыўнае лета

На мінулым тыдні ўзорная кантакт-студыя тэатралізавана-інтэлектуальнай гульні «Teens-фармат» (кіраўнік Анастасія Ціхановіч) Пружанскага гарадскога Палаца культуры працягвала работу з падлеткамі, якія знаходзяцца на розных формах уліку.

Так, для дзяўчат і юнакоў была зладжана віктарына «Мая Беларусь», прысвечаная Дню Незалежнасці і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Да таго ж падлеткі прынялі ўдзел у гутарцы «Звычкі і манеры» і прафілактычнай акцыі «Моладзь за здаровы лад жыцця», падчас якой пазнаёміліся самі і распаўсюдзілі на вуліцах горада лістоўкі па здароўезберажэнні.

Добавить комментарий