Актыўнае лета

Клубныя ўстановы звяртаюць пільную ўвагу на арганізацыю вольнага часу дзяцей і моладзі.

Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка зладзіў свята закрыцця змены «Які выдатны быў сезон» у прышкольным лагеры Варанілавіцкай сярэдняй школы. Рабяты з ахвотай прынялі ўдзел у шматлікіх конкурсах, гульнях, віктарынах.

Работнікі Велікасельскага сельскага Дома культуры завіталі да выхванцаў мясцовага дзіцячага сада, для якіх правялі гульнявую праграму «Разам весела гуляць». Хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі загадкі, гулялі, спаборнічалі ў эстафетах.

Этнаграфічны куток Мураўскага сельскага Дома культуры наведалі выхаванцы прышкольнага лагера Велікасельскай базавай школы. Для іх прайшла экскурсія, падчас якой дзеці пазнаёміліся з побытам продкаў.

Для рабят з аздараўленчага лагера «Юны турыст» Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка зладзіў пазнавальную гульню «Дар маленькага зярнятка», якая была прысвечана хлебу.

Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу запрасіў рабят з прышкольнага лагера на квэст «Трошкі аб космасе». Таксама клубная ўстанова правяла для падлеткаў спартыўнае спаборніцтва «Пераможа мацнейшы» і турнір па настольным тэнісе.

Краязнаўчая гадзіна «Мая малая радзіма» адбылася ў Сухопальскім сельскім клубе-бібліятэцы.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий