Адзіны дзень інфармавання

16 жніўня ў малой зале гарадскога Палаца культуры адбылася сустрэча інфармацыйна-прапагандысцкай групы Пружанскага райвыканкама з работнікамі сферы культуры.

На адзіным дні інфармавання абмяркоўвалася тэма “Інфармацыйная гігіена: як не стаць ахвярай дэзінфармацыі”, іншыя актуальныя пытанні.

Перад прысутнымі (работнікамі клубных устаноў, бібліятэк, дзіцячых школ мастацтваў, музеяў, кіно) выступілі старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, начальнікі аддзелаў райвыканкама – унутраных спраў – Сяргей Паўлюковіч і ідэалагічнай работы і па справах моладзі – Аляксандр Момлік, а таксама старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Дзяніс Чабатар.

Добавить комментарий