Менавіта такую назву мела інтэрактыўная пляцоўка, якая працавала ў пружанскім гарадскім парку 9 Мая.
Яе стварылі ўдзельнікі ўзорнага клуба «Teens-фармат» гарадскога Палаца культуры. Рабяты пераапрануліся ў ваенную форму і запрасілі ўсіх жадаючы паспрабаваць свае сілы і прайсці паласу перашкод. Таксама юнакі і дзяўчаты аформілі фотазону. Яна карысталася вялікай папулярнасцю сярод гараджан.
Падчас святочнага канцэрта, які таксама праходзіў у парку, удзельнікі клуба атрымалі падзяку за ўдзел у літаратурным марафоне «Лісты з фронту», прысвечаным 77-й гадавіне Вялікай Перамогі.
Моладзь Пружаншчыны шануе памяць продкаў!