Адсвяткавалі разам

Як звычайна, да Дня абаронцаў Айчыны і Дня жанчын Шарашоўская дзіцячая школа мастацтваў разам з горпасялковай бібліятэкай зладзілі сумеснае мерапрыемства, якое ў гэтым годзе мела назву “Вясёлы дзявічнік, ці Хлапчукам уваход дазваляецца”.

На цікавую музычна-гульнявую праграму ў якасці гледчоў былі запрошаны вучні пачатковых класаў мясцовай сярэдняй школы.

Для хлопчыкаў і дзяўчынак былі падрыхтаваны разнастайныя конкурсы, віктарыны, гульні, а вучні школы мастацтваў суправаджалі мерапрыемства выдатнымі музычнымі нумарамі – інструментальнымі і вакальнымі. Да свята выяўленчае аддзяленне зладзіла выставу сваіх творчых работ.

Святочная праграма ў Шарашоўскай дзіцячай школе мастацтваў стала сапраўдным падарункам для гасцей і яе ўдзельнікаў.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий