Адпачынак на любы густ

Выбраць адпачынак на любы густ можна было падчас мінулых канікул. Было б толькі жаданне.

Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу зладзіў цэлую серыю разнастайных мерапрыемстваў. Гурток дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Стильные штучки” прапанаваў усім жадаючым наведаць майстар-класы па вырабу гіпсавых рознакаляровых фігурак і папулярных амулетаў “лавец сноў”. Ва ўстанове таксама прайшла пазнавальная гадзіна “Гісторыя ўзнікнення цукерак”. Напрыканцы мерапрыемства дзеці з задавальненнем адгадвалі рэбусы, у якіх было зашыфравана месца знаходжання “салодкіх скарбаў”.

Роўбіцкі сельскі Дом культуры таксама звярнуў увагу дзяцей і падлеткаў на практычна-забаўляльную дзейнасць. Юныя наведвальнікі змаглі паўдзельнічаць у майстар-класе “Лукошко из шишек” і зрабіць цікавыя сувеніры з прыроднага матэрыялу, а таксама праверыць свае веды ў праграме-гульні “Гадзіна загадак”.

Таксама шэраг цікавых заняткаў быў прапанаваны ў час канікул у Рудніцкім сельскім клубе-бібліятэцы. Сярод іх – літаратурная гульня “Книга – лучший друг ребят”, на якой дзеці здзейснілі падарожжа па казачнай краіне і сустрэліся з любімымі героямі кніг для малодшага школьнага ўзросту. Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі даведацца аб птушках Пружанскага раёна, якія занесены ў Чырвоную кнігу, падчас віктарыны “Птичий калейдоскоп”.

Спартыўна-забаўляльная праграма “Вясёлы мяч” прайшла ў Сухопальскім сельскім клубе-бібліятэцы.

Прыхільнікі музыкі маглі правесці свой вольны час на вечары адпачынку “Осенний блюз 2021” ў Ліноўскім сельскім Доме культуры. У праграме прынялі ўдзел мясцовыя калектывы “Каханачка”, “Сузор’е” і “Мечта”.

Добавить комментарий