Падчас зімовых канікул Пружанскі гарадскі Палац культуры прапанаваў дзецям і моладзі разнастайны адпачынак.
Так, для школьнікаў прайшлі экскурсіі ў пакой баявой славы воінаў-інтэрнацыяналістаў. Метадыст Вячаслаў Краўчук пазнаёміў рабят з падзеямі вайны ў Афганістане і падрабязна расказаў аб экспанатах, якія захоўваюцца ў музейным пакоі, адказаў на пытанні вучняў.
Таксама дзеці мелі магчымасць паўдзельнічаць у гульнявой праграме “Зімовая весялосць”, якую прапанаваў дзіцячы пакой “Тэрыторыя твайго дзяцінства”. Разам з культарганізатарамі Раісай Тарасюк і Наталляй Ярмоленка хлопчыкі і дзяўчынкі спаборнічалі ў конкурсах на самага спрытнага і хуткага, плялі павуціну, перацягвалі канат, удзельнічалі ў цімбілдзінгу і займаліся шмат якімі цікавымі справамі.
Для моладзі прайшла святочная дыскатэка “Адзначаем Каляды разам”.
З 5 студзеня 2023 г. стартаваў фотакрос “Зімовыя будні”, які будзе працягвацца да канца месяца. У ім можа прыняць удзел любы жадаючы, а лепшая работа атрымае прыз. Чакаем вашы работы! Падрабязней тут