«Адпачынак-2025»

27 – 29 сакавіка ў Мінску прайшла XXVII Міжнародная выстава-кірмаш турыстычных паслуг «Адпачынак-2025».

Удзел у мерапрыемстве прынялі 9 краін і 587 экспанентаў. У рамках выставы прайшла насычаная дзелавая праграма, яе наведалі шматлікія госці і спецыялісты ў сферы турызму. Прайшлі разнастайныя майстар-класы, дэгустацыі, прэзентацыі, сустрэчы, канферэнцыі. Дэманстраваліся магчымасці запаведнікаў, прамысловых прадпрыемстваў, санаторыяў, гасцініц, музеяў.

Пружаншчыну на выставе турыстычных паслуг прадставілі работнікі сферы культуры. З багатай гісторыка-культурнай спадчынай наведвальнікаў пазнаёміла метадыст В.Зінкевіч, дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам – майстры народных рамёстваў В.Волчык і С.Тагіева, музычнай культурай – вакальны гурт «Шчырам сэрцам» і трубач-віртуоз Я.Топчый з раённага цэнтра культуры. У касцюмах адпаведных эпох былі прэзентаваны музеі – Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў, з якім пазнаёмілі галоўны захавальнік фондаў І.Нячаў і навуковы супрацоўнік Я.Зыбайла, Музей-сядзібу Пружанскі палацык прадставіла дырэктар установы А.Маруфенка.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий