«Адкрывем Беларусь» разам з ружанскім музеем

28 – 29 красавіка ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў у г.Мінск прайшоў турыстычны форум «Адкрый Беларусь».

Гэта знакавае мерапрыемства Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі праводзіць рэгулярна з 2016 г. напярэдадні Свята працы. Мэтай форуму з’яўляецца папулярызацыя турыстычнага патэнцыялу краіны дзеля арганізацыі аздараўлення і адпачынку працоўных і іх сем’яў.

У гэтым годзе, як звычайна, не засталося ўбаку ад гэтай рэспубліканскай сустрэчы Брэсцкае абласное аб’яднанне прафсаюзаў. Разам з дэлегацыяй вобласці сваю дзейнасць на форуме прэзентавала дзяржаўная ўстанова культуры «Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў», якую прадстаўляла дырэктар Алена Кубарка.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий