Адкрываем свет музыкі

У дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў г.Крычаў» адбыўся III Міжнародны конкурс па музычна-тэарэтычных дысцыплінах «Эўрыка», арганізатарам якога выступіў Крычаўскі райвыканкам.

Творчае спаборніцтва ў on-line-фармаце аб’яднала 96 юных музыкантаў з 9 краін. Работы ацэньвала прафесійнае журы, якое складалася з выкладчыкаў музычных каледжаў Магілёва, Гомеля, Брэста, Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А.А.Куляшова.

У конкурсе ўдзельнічалі прадстаўнікі дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны. Вучаніцы 5 класа аддзялення харавых спеваў Лілія Момлік і Лізавета Дэц атрымалі Дыплом I ступені ў сярэдняй узроставай групе (настаўнік Алена Уладзіміраўна Сівуда).

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий