21 мая адбылося адкрытае рэгіянальнае свята-конкурс вакальна-харавога мастацтва “Пеўчае поле”. У ім прынялі ўдзел 47 калектываў — аматараў вакальна-харавога мастацтва з розных рэгіёнаў Брэстчыны і Гродзеншчыны, у тым ліку з Пружанскага раёна.
Падчас свята гледачы пазнаёміліся з творчасцю дзіцячых і дарослых хароў, ансамбляў, гуртоў, якія спявалі народныя, аўтарскія, мясцовыя песні і духоўныя творы.
Па выніках конкурсу журы вызначыла пераможцаў у кожнай намінацыі. Яны былі ўзнагароджаны адпаведнымі Дыпломамі і награднымі статуэткамі.
У намінацыі “Хары з народнай манерай выканання” ўзнагароджаны
Дыпломамі I ступені —
народны хор “Вербніца” Пружанскага гарадскога Палаца культуры (кіраўнік Аксана Казлоўская),
народны Падлескі хор Падлескага сельскага Дома культуры Ляхавіцкай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы (кіраўнік Вольга Якуніна), хор ветэранаў працы “Крынічанька” Ружанскага цэнтра культуры і вольнага часу (кіраўнік Таісія Ахрамовіч).
Дыпломамі II ступені —
народны хор ветэранаў вайны і працы “Чырвоны гваздзік” Пружанскага гарадскога Палаца культуры (кіраўнік Юлія Пропер),
народны хор “Скарбніца” гарадскога Дома культуры Жабінкоўскай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы (кіраўнік Аляксандр Кандрацюк).
У намінацыі “Хор з акадэмічнай манерай выканання” Дыплом I ступені атрымаў народны камерны хор дзіцячай школы мастацтваў імя Р. Р.Шырмы г.Пружаны (кіраўнік Святлана Рыбінская, дырыжор Ірына Буланькова).
Дыпломы ў намінацыі “Дзіцячыя хары” размясціліся наступныя чынам:
Дыплом I ступені — узорны хор “Вітанак” дзіцячай школы мастацтваў імя Р. Р.Шырмы г.Пружаны (кіраўнік Ірына Буланькова).
Дыплом II ступені — хор навучэнцаў Ліноўскай дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнік Наталля Нікітчык).
У намінацыі “Дзіцячыя вакальныя ансамблі” былі заяўлены вакальны ансамбль “Ліновачка” Ліноўскай дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнік Наталля Нікітчык) і вакальны ансамбль навучэнцаў Шарашоўскай дзіцячай школы мастацтваў” (кіраўнік Алена Кульгаўчук). Згодна рашэнню журы яны атрымалі Дыпломы II ступені і III ступені адпаведна.
Намінацыя “Фальклорныя калектывы (дзіцячыя)”:
Дыплом I ступені — узорны фальклорны гурт “Чобаты” Ваўкавыскага гарадскога Дома культуры (кіраўнік Жанна Шаракова).
Дыплом II ступені — фальклорны ансамбль дзіцячай школы мастацтваў імя Р. Р.Шырмы г.Пружаны (кіраўнік Кацярына Гуга).
Намінацыя “Носьбіты фальклору”:
Дыпломы I ступені —
народнае аматарскае аб’яднанне “Вечарынка” Відамлянскага СДК Камянецкага раёна (кіраўнік Сафія Добыш);
народны клуб аматараў фальклору “Магдаліна” Магдалінскага СДК Кобрынскага раёна (кіраўнік Святлана Самулевіч).
Дыпломы II ступені —
народны фальклорны гурт “Бабіна лета” Ліноўскага СДК (кіраўнік Кацярына Ідрысава);
народны фальклорны гурт “Крынічанька” Свіслацкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці (кіраўнік Ірына Ягорава).
Намінацыя “Вакальныя калектывы (акадэмічная манера)”:
Дыплом I ступені — вакальны ансамбль “Амафор” Новазасімавіцкага СДК (кіраўнік Наталля Данцова).
Дыплом II ступені — народная вакальная група “Рясняначка” Ряснянскага СДК Камянецкага раёна (кіраўнік Наталля Іўковіч).
Дыплом III ступені — вакальная група “Раніца” Рудніцкага СКБ (кіраўнік Таццяна Бабыла).
Намінацыя “Вакальныя ансамблі з народнай манерай выканання ў суправаджэнні інструментальнага ансамбля”
Дыплом I ступені -
народны ансамбль песні “Крушына” Хідрынскага Цэнтра культуры і вольнага часу Кобрынскага раёна (кіраўнік Вікторыя Андрасюк);
народны ансамбль народнай песні “Іванічы” Івацэвіцкі ГДК (кіраўнік Аляксандр Голуб);
ансамбль народнай музыкі і песні “Дубравіца” філіала “Кобрынскае ўпраўленне магістральных газаправодаў” (кіраўнік Валянціна Палівянок);
народны ансамбль народнай песні і музыкі “Сваякі” Бездзежскага СДК Драгічынскага раёна (кіраўнік Анатоль Страпка);
народны ансамбль песні і музыкі “Зараніца” Магдалінскага ДК Кобрынскага раёна (кіраўнік Алена Букач);
народны ансамбль народнай песні “Рабіначкі” Стытычаўскага СДК Пінскага раёна (кіраўнік Ігар Лохач);
народны ансамбль народнай песні “Маладзіцы” Парахонскага СДК Пінскага раёна (кіраўнік Вольга Галавач);
народны вакальны ансамбль “Славяначка” філіяла “Сянькоўшчынскі ЦК” Слонімскага раёна (кіраўнік Ала Баравік).
Дыплом II ступені —
народны ансамбль песні “Балацянка” Балоцкага Дома народнай творчасці Кобрынскага раёна (кіраўнік Святлана Куцэвіч);
народны ансамбль народнай песні “Вяскоўцы” Малецкага сельскага Дома культуры Бярозаўскага раёна (кіраўнік Марына Шылінец);
народны ансамбль песні “Ясніца” Стрыгаўскага Цэнтра культуры і вольнага часу Кобрынскага раёна (кіраўнік Дыяна Вышынская);
народны ансамбль народнай песні “Заранак” Палаца культуры г.Бяроза (кіраўнік Алена Говін).
Дыплом III ступені —
народнае аматарскае аб’яднанне аматараў народнай песні “Вясёлыя суседзі” Антопальскага ГпДК Драгічынскага раёна (кіраўнік Ірына Гупалік);
клуб па інтэрэсах “Знаходка” Шаняўскога СКБ (кіраўнік Анатоль Гароднік)
У намінацыі “Выканаўца прыпевак” Дыпломам I ступені ўзнагароджана Валянціна Бартынёва – удзельніца народнага фальклорнага гурта “ Бабіна лета” Ліноўскага СДК.
Намінацыя “Вакальныя ансамблі з народнай манерай выканання ў суправаджэнні музычнай фанаграмы”:
Дыплом I ступені —
вакальная група “Ваколіца” Ружанскага цэнтра культуры і вольнага часу (кіраўнік Аляксандр Барысевіч);
народны ансамбль народнай песні “Зараначка” Драгічынскага ГДК (кіраўнік Валянціна Беціна);
народны ансамбль песні “Жамчужына” Жамчужненскага СДК Баранавіцкага раёна (кіраўнік Таццяна Вялікая);
народны жаночы вакальны ансамбль “Сяброўкі” Івацэвіцкага ГДК (кіраўнік Ганна Суханосік);
народны вакальны ансамбль “Землякі” Новазасімавіцкага СДК (кіраўнік Аляксандр Мяшэчка).
Дыплом II ступені —
народны фальклорны калектыў “Суседзі” Гарадзішчанскага горпасялковага Дома культуры Баранавіцкага раёна (кіраўнік Святлана Гарбунова);
вакальны ансамбль “Шчырым сэрцам” аўтаклуба ( кіраўнік Вольга Сазонава);
народны ансамбль народнай песні “Верас” Малоткавіцкага ЦСДК (кіраўнік Вікторыя Дзмітраковіч).
Дыплом III ступені —
народны ансамбль песні “Гарадчанка” Гарадзецкага клуба Кобрынскага раёна (кіраўнік Анжаліка Бялецкая);
вакальная група “Клепачанка” Кляпацкага СДК (кіраўнік Рыта Святленка);
клуб аматарскага аб’яднання “Неунывающие” Тэвельскага клуба Кобрынскага раёна (кіраўнік Алена Марчук);
вакальная група “Весялінка” Велікасельскага СДК (кіраўнік Генадзь Пацапня);
народны ансамбль песні ветэранаў працы “Сузор’е” Свіслацкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці (кіраўнік Ірына Ягорава).
Святочныя ноты ў творчую палітру свята ўнеслі госці — народны ансамбль народнай песні і музыкі “Уладары” Ваўкавыскага гарадскога Дома культуры і пружанскія салісты Ірына Кузьміч і Юрый Ліпіч.
Віншуем пераможцаў і жадаем новых творчых дасягненняў!