Адкрылася выстава да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі

31 сакавіка ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма пачала працу выстава «Пётр Вялікі – асоба і эпоха», прадастаўленая Расійскім цэнтрам навукі і культуры ў г.Брэсце.

Мабільная выстава прымеркавана да 350-годдзя з дня нараджэння вялікага рэфарматара, заснавальніка Санкт-Пецярбурга, неардынарнай і неадназначнай асобы – расійскага імператара Пятра І.

Адкрыццё выставы адбылося ва ўрачыстай атмасферы напярэдадні дзяржаўнага свята – Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, якое будзе адзначацца 2 красавіка. З прывітальным словам да прысутных звярнуліся віцэ-консул Генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў г.Брэсце Юлія Сяменчанка і намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Руслан Супрыновіч. Яны адзначылі знакавасць дадзенага праекта для развіцця супрацоўніцтва.

Першую экскурсію па выставе, якая будзе дзейнічаць да 8 красавіка, правяла дырэктар бібліятэкі Таццяна Гуторкіна.

Прадстаўнікі расійскага боку падаравалі Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы 27 экзэмпляраў навукова-папулярных і мастацкіх кніг.

Ю.Я.Сяменчанка таксама наведала выставы «Дзіцячы погляд з вечнасці» (работы мастака М.Бярнштэйна) і «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах расследавання» ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык», і помнік спаленым вёскам Пружанскага раёна.

З інфармацыяй аб выставе «Пётр Вялікі – асоба і эпоха» можна таксама пазнаёміцца тут

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий