Адбыўся жаданы цуд

У Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Міколы Засіма прайшла духоўна-музычная вечарына «Адбыўся жаданы цуд».

Падчас сустрэчы, на якую завіталі шматлікія гараджане, гучалі калядныя спевы і вершы ў выкананні вакальнага гурту “Раніца” Рудніцкага сельскага клуба-бібліятэкі, хору храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы аг.Руднікі і настаяцеля храма Узвіжання Крыжа Гасподняга в.Аранчыцы Аляксандра Мялешкі.

З віншвальнай прамовай з нагоды вялікага хрысціянскага свята – Ражаства Хрыстова да прысутных звярнуўся клірык храма святога благавернага князя Аляксандра Неўскага г.Пружаны Дзіянісій Папоў.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий