Адбыўся міжрэгіянальны бібліятэчны семінар

10 – 11 жніўня ў Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбыўся міжрэгіянальны семінар «Продвижение книги в век цифровой трансформации» для дырэктараў бібліятэчных сістэм Брэсцкай вобласці і загадчыкаў аддзелаў абслугоўвання і інфармацыі цэнтральных раённых (гарадскіх) бібліятэк. Арганізатары мерапрыемства – Брэсцкая абласная бібліятэка імя М.Горкага, Лунінецкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, упраўленне культуры Брэсцкага облвыканкама і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лунінецкага райвыканкама.

На семінары прагучалі даклады спецыялістаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, on-line-выступленні прадстаўнікоў Калінінградскай і Пензенскай абласных бібліятэк (Расія), адбыліся прэзентацыі вопыту работы бібліятэк Брэсцкай вобласці.

Падчас мерапрыемства былі ўрачыста ўзнагароджаны пераможцы абласных тураў рэспубліканскіх конкурсаў «Бiблiятэка – асяродак нацыянальнай культуры» і «Бiблiятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання». Дзве бібліятэкі Пружанскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы атрымалі дыпломы першай степені. Ліноўская сельская бібліятэка прызнана пераможцам за пошукавую дзейнасць па праваслаўным краязнаўстве, стварэнне інфармацыйнага матэрыялу па гісторыі храма Узвіжання Крыжа Гасподняга ў в.Аранчыцы, а Шарашоўская гарпасялковая бібліятэка – за вывучэнне гісторыка-культурнай спадчыны краю, фарміраванне пачуцця гонару за малую радзіму. Неабходна адзначыць, што Шарашоўская бібліятэка таксама адзначана дыпломам другой ступені па выніках Рэспубліканскага конкурсу «Бiблiятэка – асяродак нацыянальнай культуры» ў наманацыі «За навацыi ў галiне бiблiятэчнай справы» з прэміяльным фондам 30 базавых велічынь.

Другі дзень семінара насіў практычны характар. Яго ўдзельнікі наведалі дзве сельскія бібліятэкі Лунінеччыны.

У завяршэнні сустрэчы прайшлі экскурсіі ў музей РУВП «Граніт» і на назіральную пляцоўку гранітнага кар’ера «Мікашэвічы».

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий