29 мая ў Палацы культуры г.Пружаны адбылося пленарнае пасяджэнне Пружанскага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.
На ім было абмеркавана пытанне аб перавыбарах старшыні раённага камітэта.
Па выніках галасавання новым старшынёй Пружанскага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму была абрана Юлія Віктараўна Пропер – кіраўнік народнага хору ветэранаў “Чырвоны гваздзік”. Яна з’яўляецца актыўным членам пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі дзяржаўнай установы культуры “Пружанскі раённы цэнтр культуры”. У сферы культуры Юлія Віктараўна працуе больш за 10 год.