Абмеркаваны актуальныя пытанні

12 верасня ў Ружанскім палацавым комплексе роду Сапегаў адбылася рабочая нарада, на якой абмяркоўваліся пытанні рэстаўрацыі і кансервацыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

У рабоце нарады прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага аблвыканкама і Пружанскага райвыканкама і іншыя зацікаўленыя.

Падчас сустрэчы былі прааналізаваны работы, якія ўжо праведзены на аб’екце, асваенне фінансавых сродкаў, намечаны далейшыя этапы рэстаўрацыі і перспектывы выкарыстання Ружанскага палацавага комплексу.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий