Абласныя ўзнагароды для работнікаў культуры

10 кастрычніка ў Доме культуры аг.Чэрні Брэсцкага раёна адбылося ўрачыстае абласное мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў культуры. У ім прыняла ўдзел дэлегацыя Пружанскага раёна.

Мерапрыемства пачалося з ускладання кветак да манумента «Журботная маці» ў аг.Чарнаўчыцы.

Урачыстае пасяджэнне і цырымонія ўручэння ўзнагарод прадоўжыла праграму сустрэчы.

Са словамі віншавання да работнікаў культуры звярнуліся старшыня Брэсцкага райвыканкама У.Сянчук, намеснік начальніка аддзела міжнароднага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння са СМІ Міністэрства культры Рэспублікі Беларусь А.Ганчук, начальнік упраўлення культуры аблвыканкама С.Панасюк, старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Г.Крынец.

На свяце былі ўручаны ўзнагароды лепшым работнікам галіны. Так, Аксана Кавалевіч, дырэктар Пружанскга гарадскога Палаца культуры, атрымала сумесную Грамату ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама і абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. Падзякай начальніка ўпраўлення культуры аблвыканкама быў адзначаны Сяргей Більшэвіч, настаўнік па класу саксафона дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны. Дыплом за лепшую арганізацыю і правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў для ўдзельнікаў уборачнай кампаніі ў 2024 г. быў уручаны Мокраўскаму сельскаму Дому культуры, які прадстаўляла загадчык Валянціна Немцава.

Завяршылася мерапрыемства канцэртам творчых калектываў Брэсцкага раёна.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий